Белорусский портал в Казахстане

Мінфін: кітайскі крэдыт не паўплывае на выкананне бюджэту



Беларускія ўлады вырашылі ў будучым годзе замест крэдыта ад Расіі прыцягнуць сродкі кітайскага дзяржаўнага банка.

Прыцягненне крэдыту ў Кітаі спрыяльна адаб`ецца на бюджэце, сказаў намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў на слуханнях у парламенце.

Адказваючы на пытанне дэпутата, як адаб`ецца на бюджэце 2020 года прыцягненне дзяржаўнага крэдыту ў Кітаі, а не ў Расіі, прадстаўнік Мінфіна заявіў, што "гэта не паўплывае на бюджэт у прынцыпе".

Юрый Селіверстаў патлумачыў гэта тым, што аб`ём сродкаў, што прыцягваюцца ў Кітаі супастаўны з сумай, якая прапрацоўвалася з Расіяй.

"Улічваючы, што мы вядзем палітыку дыверсіфікацыі запазычанняў, а значыць - магчыма пазычаць з розных крыніц", - адзначыў намеснік міністра.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што ў Беларусі ўжо ёсць абавязацельствы перад Кітаем, намінаваныя ў юанях.

"У цэлым гэта (прыцягненне крэдыту ў Кітаі) акажа спрыяльны ўплыў", - лічыць Юрый Селіверстаў.

Раней міністр фінансаў паведамляў, што Беларусь збіраецца да канца бягучага года атрымаць кітайскі крэдыт у памеры 500 мільёнаў долараў. Ён адзначыў, што "ўсе асноўныя элементы крэдыту ўзгоднены", і цяпер рэспубліка чакае рашэння з боку Кітая.
Чытайце таксама:

Мінск, 19 лістапада 2019
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/1/50597
Текущая дата: 28.04.2024