Белорусский портал в Казахстане

Стаўка рэфінансавання з 19 лютага зніжаецца да 8,75 працэнта



Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага банка Беларусі.

Стаўка рэфінансавання з 19 лютага зніжаецца з 9 працэнтаў да 8,75 працэнта гадавых, стаўка па крэдыце авернайт - з 10 працэнтаў да 9,75 працэнта гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт - з 8 працэнтаў да 7,75 працэнта гадавых. 

Гэтыя рашэнні прыняты праўленнем Нацбанка па выніках сённяшняга пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы. Наступнае пасяджэнне запланавана на 13 мая 2020 года.

Мінулы раз стаўка рэфінансавання ў Беларусі была зніжана 20 лістапада - з 9,5 працэнта да 9 працэнтаў гадавых.

12 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/1/51723
Текущая дата: 02.05.2024