Белорусский портал в Казахстане

Дзяржаўны дэпартамент ЗША вырашыў аказаць Беларусі дапамогу ў памеры $1,3 млн.



Грошы будуць выдзелены на патрэбы аховы здароўя.

Сродкі выдзелены на барацьбу з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі: падрыхтоўку лабараторый, дыягностыку COVID-19, падтрымку тэхнічных экспертаў, інфармаванне пра рызыкі падчас пандэміі і іншыя мерапрыемствы.

Усяго Дзяржаўны дэпартамент і Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) вылучылі $274 млн на дапамогу дзясяткам краін свету ў сувязі з пандэміяй COVID-19. $23,4 млн прадастаўлена СААЗ і ЮНІСЭФ.

Звязда, 28 сакавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/1/52255
Текущая дата: 07.05.2024