Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі рэформа можа быць толькі ў адным кірунку — як удасканаленне таго, што ў нас ёсць



Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з актывам Мінска.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на неабходнасць эфектыўнага карыстання дзяржаўнай маёмасцю. Вынас прадпрыемстваў з цэнтра горада будзе працягнуты, на старых пляцоўках магчыма развіваць чыстыя вытворчасці.

«Задач вельмі шмат, задачы вельмі няпростыя. І рэформамі гэтыя задачы не вырашыш. Паколькі шмат кажуць аб „пераменах“, я вам павінен сказаць, як я разумею гэтыя рэформы і як мы ішлі па жыцці, рэфармуючыся. У Беларусі рэформа можа быць толькі ў адным кірунку — як удасканаленне таго, што ў нас ёсць. Мы маем адпаведныя кампетэнцыі, мы маем адпаведныя школы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Супрацоўнічаць дзяржава гатовая з кожным, хто прапануе нешта новае карыснае.

«У нас задачы велізарнай важнасці, якія мы павінны рашыць. І рэформа — гэта будзем удасканальваць, паглыбляць і пашыраць, што мы ўмеем рабіць. Таму рэформы і яшчэ раз рэформы, але як удасканаленне таго, што ў нас ёсць: ці то адукацыя, ахова здароўя, прамысловасць ці сельская гаспадарка», — заключыў Прэзідэнт.

Звязда, 7 ліпеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/1/54460
Текущая дата: 29.03.2024