Белорусский портал в Казахстане

Прэм`ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль заявіў, што спад ВУП краіны ў 2022 годзе будзе не меншы за 35 працэнтаў



Пра гэта паведамляе ўкраінскае выданне Страна.ua.

Паводле яго слоў, цяпер эканоміка Украіны адыходзіць ад шокавай комы, якая назіралася першыя месяц-паўтара пасля пачатку канфлікту.

"Але гэта не павінна падманваць. Прасяданне ВУП у гэтым годзе чакаецца на ўзроўні не меншым за 35 працэнтаў", - падкрэсліў ён.

Раней Дзяніс Шмыгаль прагназаваў, што ВУП Украіны ўпадзе на 50 працэнтаў.

У той жа час Сусветны банк прагназуе зніжэнне ВУП Украіны ў бягучым годзе на 45,1 працэнта, піша ТАСС.

5 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/1/65656
Текущая дата: 03.05.2024