Белорусский портал в Казахстане

Volkswagen аб`явіў аб масавых скарачэннях — звальненні закрануць 35 тысяч супрацоўнікаў



Па выніках бескарысных перагавораў з прафсаюзамі Volkswagen аб’явіў аб масавых скарачэннях персаналу. Да 2030 года з прадпрыемстваў канцэрна звольняць 35 тысяч супрацоўнікаў.

Зачыніць мяркуецца шэраг заводаў кампаніі. З іх прынамсі тры толькі ў Германіі.

Толькі за апошнія тыдні правесці масавыя скарачэнні паабяцалі адразу некалькі буйных канцэрнаў і прамысловых кангламератаў. 7 тысяч чалавек застануцца без працы ў хімпраме. У металургіі пазбавяцца месцаў яшчэ 11 тысяч.

Германія перажывае не лепшыя часы. Некаторыя аналітыкі прама называюць сітуацыю катастрафічнай. Краіна страціла канкурэнтаздольнасць з-за адмовы ад імпарту расійскага газу і ад традыцыйнай энэргетыкі наогул.

Звязда, 21 снежня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/1/76332
Текущая дата: 22.12.2024