Белорусский портал в Казахстане

ЕАБР лічыць прамысловасць драйверам эканомікі Беларусі



Міждзяржаўны фінансавы інстытут пакуль што дае больш сціплы прагноз па ВУП, чым беларускія ўлады.

Пашырэнне дзелавой актыўнасці працягнулася ў беларускай эканоміцы, гаворыцца ў чарговым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).

Таксама эксперты ЕАБР звярнулі ўвагу, што ВУП краіны павялічыўся на 3,7% у студзені бягучага года. Гэтую дынаміку забяспечылі перш за ўсё сектары, арыентаваныя на спажывецкі попыт і будаўніцтва. У той жа час прамысловы сектар названы "ключавым драйверам эканомікі".

Аналітыкі ЕАБР указалі на тое, што рост выпуску прадукцыі ў прамысловасці аказаўся крыху ніжэй за дынаміку павелічэння ВУП – 2,9%.

"Фіктарамі, якія стрымліваюць рост прамысловасці, выступаюць абмежаваная магчымасць прыцягнення работнікаў і высокая загрузка магутнасцей (каля 70% па апытаннях прадпрыемстваў)", - лічаць у ЕАБР.

Акрамя таго, там пакуль што не мяняюць раней агучаны прагноз росту ВУП краіны ў бягучым годзе – 2,6%. Паводле афіцыйна зацверджаных у Беларусі важнейшых прагнозных параметраў развіцця, рост ВУП павінен скласці 4,1% за кошт трох спалучаных праграм: вытворчай, экспартнай і інвестыцыйнай.

Мінск, 2 сакавіка 2025
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/1/77288
Текущая дата: 03.03.2025