Сусветны гандаль кавы практычна быў паралізаваны праз тое, што прадаўцы напою скарацілі закупкі кававых бабоў да мінімуму ў сувязі з рэзкім ростам коштаў на іх. Пра гэта паведамляе Reuters.
Удзельнікі штогадовага з’езду Нацыянальнай асацыяцыі кавы ЗША ў Х’юстане, які прайшоў у штаце Тэхас на мінулым тыдні, заявілі, што былі шакаваныя 70-працэнтным ростам ф’ючэрсаў на каву сорту арабіка на біржы ICE, якая з’яўляецца арыенцірам для здзелак з кавай па ўсім свеце.
Як паведамляе агенцтва, рост коштаў на каву абумоўлены зніжэннем вытворчасці ў важных рэгіёнах вырошчвання кавы, асабліва ў Бразіліі, якая з’яўляецца вядучым вытворцам, што прывяло да зніжэння даступнасці зерня.
Нядаўняе апытанне Reuters паказала, што цэны на каву сорту арабіка могуць знізіцца на 30% да канца года, паколькі высокія цэны стрымліваюць попыт. Акрамя таго, прагназуецца багаты ўраджай у Бразіліі ў наступным годзе. Як адзначае сыравінны трэйдар Louis Dreyfus, цэны на каву могуць неўзабаве ўпасці і дзякуючы павелічэнню плошчаў пад пасадкі кававых дрэў, у тым ліку ў Індыі, Угандзе, Эфіопіі і Бразіліі. На гэтым фоне некаторыя кампаніі галіны прагназуюць, што ў спалучэнні з чаканым высокім ураджаем у Бразіліі ў наступным годзе гэта можа выклікаць рэзкае зніжэнне коштаў на каву.
Але пакуль кошты істотна не ўпадуць, большую частку кававай індустрыі могуць чакаць сур’ёзныя праблемы. У некаторых рознічных крамах ужо пачаў адчувацца дэфіцыт кавы на паліцах, а склады запоўненыя напалову ад звычайнага аб’ёму.
Звязда, 7 сакавіка 2025
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/1/77371
Текущая дата: 10.03.2025