Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ў студзені 2025 года тэмп прыросту інвестыцый у асноўны капітал склаў 120,4 працэнта



У студзені 2025 года тэмп росту інвестыцый у асноўны капітал рэспублікі перасягнуў планавы паказчык на 18,1 працэнтнага пункта і склаў 120,4 працэнта. Такія звесткі прыводзіць Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў.

Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі назіраецца рост такіх паказчыкаў — ад 104,1% у Віцебскай вобласці да 154,7% у Магілёўскай вобласці.

Нагадаем: з 208 інвестыцыйных праектаў за 12 месяцаў 2024 года рэалізавана 180. Асваенне інвестыцый у асноўны капітал склала 895,1 млн. рублёў.

Звязда, 9 сакавіка 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/1/77422
Текущая дата: 11.03.2025