Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Тайланд створаць сумесны камітэт па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве



Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 21 сакавіка 2025 года нумар 161, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакументам адобраны праект мемарандума паміж урадамі Беларусі і Тайланда аб стварэнні сумеснага Беларуска-Тайландскага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве ў якасці асновы для правядзення перагавораў.

Пры гэтым МЗС упаўнаважана на правядзенне перагавораў па праекце мемарандума, дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні, якія не маюць прынцыповага характару, а таксама на падпісанне мемарандума пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

Звязда, 22 сакавіка 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/1/77536
Текущая дата: 29.03.2025