Белорусский портал в Казахстане

БелАЭС сумарна вырабатала больш за 41 млрд кВт.ч электраэнергіі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

З моманту ўключэння першага энергаблока БелАЭС вырабатала больш за 41 млрд кВт.ч электраэнергіі, што дазволіла замясціць каля 11 млрд куб.м прыроднага газу. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Аляксей Кушнарэнка на сустрэчы з калектывам філіяла «Энергазапчастка» ААТ «Белэнергарэмналадка», 

Міністр расказаў аб развіцці энергетычнага комплексу краіны і пагутарыў з працоўным калектывам.

«У Беларусі штогод фіксуецца рост электраспажывання — па выніках 2024 года гэты паказчык склаў 43,2 млрд кВт.у параўнанні з 2023 годам ён вырас на 5%. Паспяхова работае беларуская атамная электрастанцыя, якая ўносіць значны ўклад у эканоміку краіны. З моманту ўключэння першага энергаблока БелАЭС вырабатала больш за 41 млрд кВт.ч электраэнергіі, што дазволіла замясціць каля 11 млрд куб. м прыроднага газу», — адзначыў Аляксей Кушнаренко.

Звязда, 26 сакавіка 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/1/77619
Текущая дата: 02.04.2025