Аб гэтым заявіў намеснік прэм`ер-міністра Пётр Пархомчык на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.
"За мінулы перыяд 2023 года прамысловы комплекс дэманструе дадатныя вынікі і ў цэлым устойлівую работу, нягледзячы на санкцыйны націск і іншыя негатыўныя тэндэнцыі. Па выніках студзеня - кастрычніка 2023 года валавы ўнутраны прадукт склаўся на ўзроўні 103,8 працэнта. Аб`ём прамысловай вытворчасці за 10 месяцаў 2023 года склаў 108 працэнтаў да адпаведнага перыяду 2022 года, пры гэтым прырост да ўзроўню студзеня бягучага года склаў 12,1 працэнтнага пункта", - сказаў Пётр Пархомчык.
З улікам бягучай дынамікі ў прамысловым комплексе ўрад прагназуе, што заданне кіраўніка дзяржавы па росце прамысловай вытворчасці на ўзроўні 105-107 працэнтаў па выніках года будзе выканана. У вартасным выражэнні, пачынаючы з мая па лістапад, запасы гатовай прадукцыі знізіліся практычна на Br1 млрд.
Па выніках 9 месяцаў у прамысловасці захоўваецца дадатная дынаміка тэмпаў росту выручкі - 110,1 працэнта да студзеня - верасня мінулага года.
Рэнтабельнасць продажаў у прамысловасці склала 9,5 працэнта пры ўзроўні гэтага паказчыка ў цэлым па краіне - 7,4 працэнта. Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата ў прамысловасці ў верасні склала Br2124, што вышэй за рэспубліканскі ўзровень(Br1939).
22 лістапада 2023, Мінск
БЕЛТА
22 лістапада 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/10/71549
Текущая дата: 22.12.2024