Белорусский портал в Казахстане

Міжнародны форум «Беларусь аграрная. Узнаўленне» пройдзе ў Мінску 8 снежня



ІІ Міжнародны форум «Беларусь аграрная. Узнаўленне» адбудзецца ў сталіцы 8 снежня, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

На форуме абмяркуюць пытанні павышэння эфектыўнасці мясной жывёлагадоўлі праз прызму праблем узнаўлення. Сярод удзельнікаў мерапрыемства — кіраўнікі і спецыялісты жывёлагадоўчых гаспадарак, кіраўніцтва галіны, навуковыя работнікі, пастаўшчыкі тэхнічных, тэхналагічных і кіраўніцкіх рашэнняў.

Выступяць больш за 30 айчынных і замежных спецыялістаў-практыкаў, навукоўцы, міжнародныя эксперты. У прыватнасці, яны абмяркуюць аптымальныя ўмовы ўтрымання і кармлення жывёл, сучасныя тэхналогіі ўзнаўлення, прафілактыку і іх лячэнне, інавацыйныя рашэнні для мясной жывёлагадоўлі, павышэнне прадуктыўнасці і рэнтабельнасці, перспектывы развіцця галіны і імпартазамяшчэнне.

Фармат сустрэчы прадугледжвае працу ў спецыялізаваных секцыях: «БРЖ», «Свінагадоўля» і «Птушкагадоўля».

Звязда, 1 снежня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/10/71610
Текущая дата: 22.12.2024