Белорусский портал в Казахстане

Інфляцыя ў Беларусі ў 2016 годзе будзе ўтрымана ў прагназуемых параметрах



Аб гэтым 29 лістапада паведаміў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі.

"Інфляцыю ўтрымаем у тых параметрах, якія спрагназавалі на гэты год", - упэўнены міністр. Ён падкрэсліў, што ў краіне захавана макраэканамічная стабілізацыя. Урад і Нацыянальны банк своечасова разлічваюцца па знешніх даўгах. Прадаўжаецца работа з Міжнародным валютным фондам па магчымай праграме з Беларуссю.

Міністр адзначыў, што стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка зніжалася ў 2016 годзе тройчы. Гэта вельмі важны фактар, каб стварыць фундамент для эканамічнага росту ў наступным годзе, рэзюмаваў ён.

29 лістапада 2016, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/100/37780
Текущая дата: 01.10.2024