Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні фінансавага ведамства.
Улічваючы задачы па развіцці рынку каштоўных папер і прыцягненні сродкаў для рэфінансавання дзярждоўгу, Міністэрства фінансаў Беларусі ў 2017 годзе прапануе да продажу новыя выпускі дзяржаблігацый для юрыдычных і фізічных асоб.
Мінфін паведамляе, што з 15 студзеня па 30 снежня 2016 года рэалізавана дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый Рэспублікі Беларусь, намінаваных у замежнай валюце, на 1 млрд 392,4 млн долараў ЗША ў эквіваленце, у тым ліку ў гандлёвай сістэме Беларускай валютна-фондавай біржы на 300 млн долараў ЗША.
Акрамя таго, прададзена ДДА, намінаваных у беларускіх рублях, на 160 млн рублёў, у тым ліку ў гандлёвай сістэме біржы на 100 млн рублёў.
Паводле дадзеных Мінфіна, па выніках 2016 года фізічнымі асобамі ў гандлёвай сістэме Беларускай валютна-фондавай біржы набыта дзяржаблігацый, намінаваных у замежнай валюце, на 70,4 млн долараў і дзяржаблігацый, намінаваных у беларускіх рублях, на 110 тыс. рублёў.
Нагадаем, дзяржаўны доўг Беларусі на 1 снежня 2016 года склаў 36,8 млрд рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам года на 3,9 млрд рублёў, або на 12%.
Пры гэтым знешні дзярждоўг па стане на 1 снежня склаў 13,5 млрд долараў ЗША, павялічыўшыся з пачатку года на 1 млрд 71,6 млн долараў, або на 8,6%.
Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 снежня склаў 10,1 млрд рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 0,4 млрд рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 4,1%.
У 2017 годзе Беларусі неабходна накіраваць на пагашэнне дзяржаўнага доўгу 5 млрд 232,2 млн рублёў. Пры гэтым пагашэнне дзяржаўнага доўгу ў замежнай валюце складзе 2 млрд 311 млн долараў ЗША.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 3 студзеня 2017
Мінск, 3 студзеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/100/38315
Текущая дата: 26.12.2024