Белорусский портал в Казахстане

Вызначаны высокарэнтабельныя прадпрыемствы, якія будуць пералічваць у фонд нацразвіцця частку прыбытку



Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 21 кастрычніка 2016 года нумар 850, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.

Урад Беларусі зацвердзіў пералік высокарэнтабельных арганізацый, якія дадаткова пералічаць у рэспубліканскі бюджэт у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця частку прыбытку па выніках работы за студзень-чэрвень бягучага года. 

У пералік уключаны 42 арганізацыі. Гэта прадпрыемствы Мінэнерга, Мінтранса, Мінсувязі, Мінсельгасхарча, Міністэрства аховы здароўя, Мінлясгаса, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Дзяржстандарту, Дзяржкаммаёмасці, Дзяржваенпрама, Нацыянальнай акадэміі навук, канцэрна "Белнафтахім", аблвыканкамаў. Найбольшую суму ў бюджэт павінна будзе пералічыць ААТ "Гомельтранснафта Дружба" (Br17,9 млн), на другім месцы па аб`ёме ўзносу РУП "Белаэранавігацыя" (Br3 млн).

Згодна з пастановай, арганізацыі, якія ўваходзяць у пералік, павінны пералічваць сродкі ў бюджэт роўнымі долямі ў кастрычніку-снежні бягучага года не пазней за 25-е чысло кожнага месяца.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

31 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/101/37462
Текущая дата: 01.10.2024