Аь гэтым заявіў 15 снежня ў Мінску пасол РФ Аляксандр Сурыкаў.
Пасля гэтага будуць адноўленыя пастаўкі нафты ў Беларусь і аплата Беларуссю расійскага газу, дадаў пасол Расіі.
На справе няма ніякіх нафтавых і газавых войнаў, лічыць Сурыкаў.
"Ёсць кантракт на пастаўку газу ў Рэспубліку Беларусь. Ён заканчваецца ў канцы 2017 года. Ёсць сумненні ў цане, першапачаткова названай у кантракце. Праўда, яна знізілася ў сувязі з падзеннем цэн на вуглевадароды. Акрамя таго, існуе міжурадавае пагадненне з нагоды пераходу на роўнадаходныя цэны, у тым ліку на вуглевадародную сыравіну. У сувязі з падзеннем цэн на энерганосьбіты ёсць неабходнасць абмеркаваць, якой становіцца роўнадаходная цана ў святле міжурадавага пагаднення", — сказаў расійскі дыпламат. Гэта значыць, заўважыў ён, "два дакументы як бы ўвайшлі ў дысгармонію паміж сабой".

"Напэўна, рашэнне трэба было шукаць не ў сілавых метадах, гэта значыць у спыненні плацяжоў за газ, а ў дамоўленасцях або ў судовых рашэннях (які дакумент суд прызнае аб`ектыўным). Пайшлі ж па шляху сілавога вырашэння. На жаль, гэта заводзіць у тупік. Але тупік знікае, і літаральна днямі ўсе праблемы, звязаныя з нафтагазавымі справамі, будуць вырашаныя для задавальнення абодвух бакоў", — запэўніў пасол Расіі ў Беларусі.
Мінск і Масква дагэтуль не ўрэгулявалі пытанні кошту расійскага газу і загрузкі сыравінай беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў. З 2016 года Расія, паводле дамоўленасцяў, павінна была пастаўляць у Беларусь штогод 24 млн тон нафты ў год аж да 2024 года. Аднак з другога паўгоддзя пастаўкі былі скарочаныя, спачатку да 3,5 млн тон у квартал, а з кастрычніка — ужо да 3 млн тон. Гэта стала адказам на запазычанасць па пастаўках расійскага газу ў 281 млн долараў. 19 кастрычніка старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаур заявіў пра наяўнасць сродкаў для разлікаў за газ, а 21 кастрычніка міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык сцвярджаў, што грошы за газ "сёння пералічваем", але гэтага не адбылося.
8 снежня прэс-сакратар прэм`ер-міністра Уладзіслаў Сычэвіч паведаміў, што Беларусь ажыццявіла авансавы плацеж за пастаўку расійскага газу. Паводле яго слоў, у кастрычніку 2016 года на ўзроўні ўрадаў Беларусі і Расіі былі дасягнутыя прынцыповыя дамоўленасці і вызначаныя канкрэтныя механізмы па вырашэнні праблемных пытанняў у нафтагазавай сферы, аднак іх рэалізацыя зацягнулася. "Беларусь зацікаўленая ў як мага больш хуткім вырашэнні сітуацыі, у сувязі з чым у якасці першага кроку і жэсту добрай волі ажыццявіла апераджальны авансавы плацеж за прыродны газ", — сказаў Сычэвіч.
Памер плацяжу, аб`ём і кошт аплачанага газу названыя не былі. Прэс-сакратар прэм`ер-міністра таксама не стаў удакладняць, ці з`яўляюцца пералічаныя грошы плацяжом па наяўнай запазычанасці або авансам за будучыя пастаўкі.
"Беларусь, — заявіў ён, — разлічвае на зваротную добрую волю расійскага боку ў выглядзе найхутчэйшага аднаўлення аб`ёмаў паставак нафты ў Беларусь, вызначаных дзейнымі міжурадавымі пагадненнямі".
"Беларусь, — заявіў ён, — разлічвае на зваротную добрую волю расійскага боку ў выглядзе найхутчэйшага аднаўлення аб`ёмаў паставак нафты ў Беларусь, вызначаных дзейнымі міжурадавымі пагадненнямі".
"Адначасова Беларусь спадзяецца, што расійскія партнёры пачнуць практычную рэалізацыю прынцыповых кастрычніцкіх дамоўленасцяў, уключаючы пытанні умоў пастаўкі ў Беларусь прыроднага газу", — дадаў Сычэвіч.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 15 снежня 2016
Мінск, 15 снежня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/101/38009
Текущая дата: 27.12.2024