Белорусский портал в Казахстане

Беларусь усебакова прапрацоўвае пытанне аб дыверсіфікацыі паставак нафты



Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў у інтэрв`ю агенцтву "Рэйтэр".

"Такую дыверсіфікацыю мы вядзём, і гэта натуральна ва ўмовах краіны, якая не мае ўласных крыніц нафты, дастатковых для забеспячэння сваіх патрэбнасцей", - адзначыў кіраўнік урада.

Паводле яго слоў, гэта тэндэнцыя звязана не толькі з абмежаваннямі паставак расійскай нафты, якія былі ў другім паўгоддзі 2016 года. "Гэта вынік тых рашэнняў, якія прыняў урад Расійскай Федэрацыі", - канстатаваў прэм`ер-міністр.

Пры гэтым ён дадаў, што "ўмовы пастаўкі нафты праз пэўны прамежак часу выраўнуюцца для Беларусі як члена інтэграцыйнага аб`яднання з усімі іншымі пастаўкамі нафты, якія існуюць у свеце".

"Заўсёды трэба мець магчымасць альтэрнатывы, каб мець магчымасць параўноўваць. Такой альтэрнатывай з`яўляецца азербайджанская нафта, і не толькі. Гэта адзін з найбольш прапрацаваных (варыянтаў.), але не адзіны. Мы разглядаем усе варыянты", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

20 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/101/38066
Текущая дата: 27.12.2024