Белорусский портал в Казахстане

Беларусь заняла 48-е месца ў рэйтынгу краін з буйнейшымі запасамі золата



Такія даныя змешчаны ў справаздачы Сусветнага савета па золаце (World Gold Council).

Агульны аб`ём золата ў краіне - 40,5 т (37,2 працэнта ад агульнага аб`ёму золатавалютнага рэзерву Беларусі).

Сярод постсавецкіх краін вышэй за 48-е месца толькі Расія і Казахстан. Лідар топ-100 - ЗША (запас золата - больш як 8,1 тыс. т), далей ідуць Германія і Міжнародны валютны фонд.

У першай дзясятцы таксама Італія, Францыя, Кітай, Расія, Швейцарыя, Японія і Нідэрланды.

12 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/102/37236
Текущая дата: 01.10.2024