Белорусский портал в Казахстане

Адгрузка рэактара на Беларускую АЭС плануецца ў канцы кастрычніка



Такая інфармацыя размешчана на сайце кампаніі "АЭМ-тэхналогіі" (уваходзіць у машынабудаўнічы дывізіён "Расатама" - "Атамэнергамаш").

Паводле інфармацыі "АЭМ-тэхналогіі", паспяхова завершаны гідраўлічныя выпрабаванні рэактара ВВЭР-1200 для блока Беларускай АЭС.

У Валгадонскім філіяле аперацыя праводзілася ў спецыяльным стэндзе гідравыпрабаванняў. Корпус рэактара быў перамешчаны ў стэнд кранам грузападымальнасцю 600 т і ўстаноўлены ў праектнае становішча.

У адпаведнасці з тэхналогіяй у ходзе выпрабаванняў з дапамогай спецыяльна падрыхтаванай вады ў корпусе рэактара ствараўся максімальны ціск 24,5 МПа. Па выніках пацверджана трываласць асноўнага металу і зварных злучэнняў вырабу.

Наступным этапам будзе кантрольная зборка рэактара з унутрыкорпуснымі элементамі: шахтай, выгарадкай, блокам ахоўных. Такім чынам, будзе выканана зборка рэактарнай устаноўкі, якая поўнасцю паўтарае яе рабочы стан на станцыі.

Адгрузка рэактара ў адрас Беларускай станцыі плануецца ў канцы кастрычніка. Рэактар уяўляе сабой вертыкальны цыліндрычны корпус з эліптычным днішчам, унутры якога размяшчаецца актыўная зона і ўнутрыкорпусныя ўстройствы. Зверху рэактар герметычна закрыты.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу ВВЭР-1200, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт.

6 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/103/37165
Текущая дата: 01.10.2024