Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 24 кастрычніка на сустрэчы з намеснікам старшыні Савета міністраў, міністрам развіцця і фінансаў Польшчы Матэвушам Маравецкім.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь і Польшча маюць пэўны ўзровень тавараабароту. "У эканоміцы мы не страцілі, як у палітыцы, кантакты. Тым не менш планку гэту трэба паднімаць вельмі высока. Таму што, калі мы разлічваем на больш цесныя адносіны з нашай бліжэйшай суседкай, нам, зразумела ж, трэба ствараць фундамент гэтых адносін. І гэтым фундаментам можа быць толькі эканоміка", - заявіў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок зацікаўлены ў стварэнні сумесных прадпрыемстваў з Польшчай і гатовы аказаць неабходную падтрымку. Разам з тым ён звярнуў увагу, што ў эканамічным супрацоўніцтве ёсць і некаторыя засмучальныя факты.
"Думаю, што ў ходзе пасяджэння сумеснай камісіі вы зможаце разгледзець іх і намеціць шляхі, як іх нівеліраваць, як зблізіць нашы пазіцыі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Калі мы ў нечым не маем рацыі, мы хацелі б, каб і Польшча, і ЕС у цэлым прадставілі пэўныя жалезабетонныя факты, супраць якіх цяжка будзе выступіць. Я маю на ўвазе антыдэмпінгавы разбор і гэтак далей".
"Вам як прафесіяналу няма сэнсу тлумачыць розныя пікіроўкі з двух бакоў у сферы мытных працэдур, узаемнага гандлю. У кожнай дзяржавы заўсёды на любыя санкцыі знойдзецца мера ў адказ. Упэўнены, што нам гэта не трэба", - адзначыў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ў гэтай сітуацыі церпіць і эканоміка Польшчы, асабліва з прычыны эмбарга з боку Расіі і эканамічных цяжкасцей у суседніх краінах, перш за ўсё ва Украіне.
"Таму нам агароджу будаваць з новых нейкіх перашкод у сферы эканомікі не трэба. Мы гатовы да таго, каб нармальна развіваліся нашы адносіны з вельмі блізкай для нас краінай", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
"Калі гаварыць аб цяперашнім этапе нашага супрацоўніцтва, намецілася пэўная тэндэнцыя да ўстанаўлення больш цесных адносін паміж нашымі краінамі. Думаю, гэта будзе не столькі залежаць ад Беларусі, колькі ад пазіцыі вашай краіны. Вы бачыце наша імкненне наладзіць добрыя адносіны не толькі з усімі суседзямі, але і з Заходняй Еўропай, ЕС у цэлым", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
У сваю чаргу Матэвуш Маравецкі згадзіўся, што гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з`яўляецца добрай базай для развіцця ўзаемадзеяння ў іншых галінах. "Польшча з`яўляецца пагранічнай краінай у ЕС для выхаду на ўсход, а Беларусь з`яўляецца пагранічнай краінай для выхаду краін ЕАЭС на захад. Гэты нюанс мы можам таксама сумесна выкарыстоўваць, у тым ліку ў рамках развіцця Шаўковага шляху", - адзначыў польскі віцэ-прэм`ер.
Ён выказаў гатоўнасць абмеркаваць праблемныя пытанні ў развіцці эканамічнага супрацоўніцтва і знайсці неабходныя рашэнні. "Ужо сёння да сустрэчы з вамі мы гаварылі аб беларускіх трактарах і пастаўках беларускага цэменту ў Польшчу", - сказаў Матэвуш Маравецкі.
"Мы безумоўна хочам, каб супрацоўніцтва давала карысць абодвум бакам. Нам добра вядомы цяжкасці трансфармацыі. Мы самі праз гэта прайшлі. І добра разумеем, які шлях вам неабходна прайсці, і што для гэтага трэба зрабіць", - дадаў ён.
Па выніках студзеня-жніўня 2016 года беларуска-польскі тавараабарот склаў амаль $1,4 млрд (тэмп росту да аналагічнага перыяду мінулага года - 110,6 працэнта).
_______________________________
Польшча з`яўляецца трэцім партнёрам Беларусі па тавараабароце пасля Расіі і Украіны, шостым па экспарце і трэцім па імпарце (пасля Расіі і Кітая). Беларускі экспарт у Польшчу склаў $584,4 млн (114 працэнтаў), імпарт з Польшчы - $796,9 млн (108,2 працэнта). У студзені-чэрвені ў эканоміку Беларусі прыцягнута інвестыцый з Польшчы на суму $109,2 млн ($97,37 млн за аналагічны перыяд 2015-га), у тым ліку прамых $108,25 млн.
У Польшчы дзейнічае 17 прадстаўніцтваў, даччыных прадпрыемстваў, суб`ектаў тавараправоднай сеткі і дыстрыб`ютараў беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку канцэрна "Белнафтахім", МАЗа, БелАЗа, МТЗ, Беларускай калійнай кампаніі, Нацыянальнай авіякампаніі "Белавія", Беларускай чыгункі.
У Беларусі дзейнічае звыш 350 прадпрыемстваў з польскім капіталам.
24 кастрычніка 2016, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/103/37370
Текущая дата: 19.11.2024