Аь гэтым паведамляе прэс-служба ДМК.
Міжурадавае беларуска-турэцкае пагадненне аб сістэме спрыяння ўзаемнаму гандлю падпісана 11 лістапада ў Мінску ў рамках візіту прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана. Дакумент падпісалі старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько і міністр па мытні і гандлі Турцыі Бюлент Цюфенкджы.
У адпаведнасці з пагадненнем мытныя органы дзвюх дзяржаў будуць абменьвацца дакладнай інфармацыяй аб перамяшчэнні тавараў і транспартных сродкаў.
Гэтым нарматыўным актам прадугледжваецца спрашчэнне мытных фармальнасцяў з мэтай скарачэння часу афармлення тавараў на мяжы.
Мытныя службы Беларусі і Турцыі арганізуюць правядзенне пілотнага праекта працягласцю ў шэсць месяцаў з даты ўваходжання дакумента ў сілу.
Пагадненне накіравана на актывізацыю ўзаемнага тавараабароту і стварэнне дадатковых канкурэнтных пераваг суб`ектам гаспадарання дзвюх краін, удакладняе прэс-служба ДМК.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 лістапада 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/103/37543
Текущая дата: 27.12.2024