Белорусский портал в Казахстане

Праект бюджэту Беларусі на 2017 год: цана нафты - $35 за барэль, 75 расійскіх рублёў за долар



Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Уладзіслаў Шчэпаў перад пасяджэннем камісіі.

Бюджэт Беларусі на 2017 год прапануецца сфарміраваць зыходзячы з цаны нафты $35 за барэль і курса 75 расійскіх рублёў за долар.

"Сцэнарый можна назваць кансерватыўным або бліжэй да песімістычнага. Цяпер у планаванні бюджэту і прагнозу ўрад прыняў рашэнне ісці па ўзважаным сцэнарыі, каб потым не было неабходнасці секвесціраваць бюджэт і ўносіць сур`ёзныя змяненні", - адзначыў Уладзіслаў Шчэпаў.

Плануецца некаторае зніжэнне расходаў па асобных напрамках, сярод якіх жыллёвае будаўніцтва, сельская гаспадарка.

"Гэта аб`ектыўны фактар, таму што неабходна забяспечваць расходы на сацыяльную сферу", - сказаў Уладзіслаў Шчэпаў.

Акрамя таго, упарадкавана фінансаванне дзяржпраграм, іх колькасць скарочана.

13 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/104/36967
Текущая дата: 01.10.2024