Белорусский портал в Казахстане

Курс долара знізіўся паводле вынікаў таргоў на біржы



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 20 верасня беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і знізіўся — да еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс долара знізіўся на 0,003 рубля (0,15%) і склаў 1,9481 рубля.

Курс еўра вырас на 0,003 рубля (0,14%) і склаў 2,1824 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0027 рубля (0,09%) і склаў 3,0071 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту.

Цэны на нафту знізіліся ў аўторак пасля таго, як Венесуэла заявіла, што глабальныя пастаўкі павінны скараціцца на 10%, каб вытворчасць зраўнавалася са спажываннем. На 9.46 нафта Brent таргавалася па 45,77 долара за бараль.

Сярэднеўзважаны курс доларар да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка Расіі, на 11.30 аўторка знізіўся на 16,60 капейкі, склаўшы 64,7513 рубля, сведчаць звесткі біржы.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 20 верасня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/104/37018
Текущая дата: 01.10.2024