Белорусский портал в Казахстане

Беларусь хоча раўнапраўнага супрацоўніцтва з Расіяй, у тым ліку па газавым і нафтавым пытаннях



Аб гэтым заявіў 7 кастрычніка Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, выступаючы са зваротам да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пятага і шостага скліканняў.

"Не ў бухгалтэрыі справа. Калі пачнём лічыць, якая дзяржава якой даражэйшая, далёка зойдзем. Мы гэтага рабіць не будзем. Мы хочам толькі раўнапраўнага супрацоўніцтва. Будзе гэта, ніколі Расія з намі праблем мець не будзе. Нават калі ў нас да ўлады прыйдуць іншыя людзі, а не Лукашэнка, праблем не будзе. Таму што інтарэсы нашых дзяржаў узаемазвязаны", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт перакананы, што з-за нафтагазавай спрэчкі нельга разбураць адносіны, якія склаліся ў Беларусі і Расіі на працягу апошніх дзесяцігоддзяў, бо ў выніку можа з`явіцца брэш, якую потым будзе вельмі складана залатаць.

7 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/104/37175
Текущая дата: 19.11.2024