Пра гэта паведамляе сайт прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Беларусі.
24 кастрычніка ў Лондане пройдзе краінавая канферэнцыя па Беларусі для дзелавых колаў.
Мерапрыемства арганізавана Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця і дзелавым парталам Emerging Europe.
У чэрвені 2016 года Emerging Europe запусціў праект "Emerging Europe Outlook on Belarus 2016" — анлайн-справаздачу, мэтай якой з`яўляецца прыцягнуць увагу амерыканскай і еўрапейскай бізнес-супольнасцяў да пераваг супрацоўніцтва з беларускімі кампаніямі, павялічыць пазнавальнасць іх брэндаў у краінах ЕС, а таксама аказаць садзейнічанне ва ўсталяванні адносін з патэнцыяльнымі партнёрамі.
Чакаецца, што ўдзел у канферэнцыі возьмуць каля 250 прадстаўнікоў бізнесу і органаў дзяржаўнага кіравання Еўрасаюза, Вялікабрытаніі і Беларусі, кіраўнікоў кампаній з фінансавых, гандлёвых і інвестыцыйных сфер, аналітыкаў і вядучыя СМІ.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 12 кастрычніка 2016
Мінск, 12 кастрычніка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/104/37241
Текущая дата: 19.11.2024