Белорусский портал в Казахстане

МАГАТЭ гатова рэкамендаваць іншым краінам выкарыстоўваць станоўчы вопыт пры будаўніцтве БелАЭС



Пра гэтапаведаміў 14 кастрычніка кіраўнік місіі IRRS у Беларусі - генеральны дырэктар Фінскага агенцтва па ядзернай бяспецы (STUK) Петэры Цііпана.

МАГАТЭ гатова рэкамендаваць для прымянення іншым краінам станоўчыя практыкі Беларусі, якія выкарыстоўваюцца пры рэалізацыі праекта па будаўніцтве АЭС.

"У ходзе місіі мы выявілі дзве добрыя практыкі і зрабілі шэраг прапаноў і рэкамендацый у тых галінах, якія ўсё яшчэ патрабуюць паляпшэня. Добрымі практыкамі мы называем такую сістэму работы, якой мы хацелі б падзяліцца з астатнім светам у якасці прыкладу таго, як неабходна працаваць.

Адна са станоўчых практык, што прымяняюцца ў Беларусі, - моцныя і эфектыўныя механізмы каардынацыі дзейнасці: міжведамасная камісія па каардынацыі асноўных мерапрыемстваў па будаўніцтве Беларускай АЭС і кантролі за яго выкананнем і міжміністэрская рабочая група па каардынацыі нагляду за будаўніцтвам Беларускай АЭС.

Другая практыка - гэта падыходы да кіравання хуткім ростам Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС, інавацыйныя механізмы і практыкі пабудовы здаровай арганізацыйнай культуры, дэлегавання маладым спецыялістам такой важнай і адказнай задачы, як распрацоўка стратэгіі перадачы ведаў пачаткоўцам, паступаючым на работу.

Прапановы і рэкамендацыі місіі датычацца аказання пастаяннай падтрымкі і прапрацоўкі пытанняў, якія ўжо адзначаны ў справаздачы Беларусі і самаацэнцы", - дадаў Петэры Цііпана.

Фундаментальнымі пытаннямі эксперт лічыць пастаяннае ўдасканаленне кадравых рэсурсаў, імкненне да адпаведнасці рэгулятыўных норм па эксплуатацыі АЭС стандартам МАГАТЭ, гатоўнасць да рэагавання ў надзвычайных сітуацыях.

"Нарматыўныя патрабаванні трэба абнаўляць і дапрацоўваць, каб рэгулюючы орган і эксплуатуючая арганізацыя былі гатовы да рэагавання ў складаных сітуацыях", - акцэнтаваў увагу кіраўнік місіі.

Што датычыцца Дзяржатамнагляду, то яму неабходна прыняць крокі для ўдасканалення сістэмы кіравання - гэта дапаможа працаваць больш эфектыўна і плённа.

"Наперадзе яшчэ шмат работы, і да гэтага трэба быць гатовым. Намі выдзелена шмат напрамкаў, па якіх у Беларусі ўжо вядзецца работа. Спадзяюся, наша місія будзе садзейнічаць таму, што ўсе дзяржорганы, якія задзейнічаны ў праекце па запуску атамнай станцыі, будуць удзельнічаць ва ўдасканаленні гэтай работы і правядуць яе найбольш паспяховым чынам", - рэзюмаваў Петэры Цііпана.

Місія МАГАТЭ па комплекснай ацэнцы рэгулюючай інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі (IRRS) упершыню праведзена ў Беларусі з 2 па 14 кастрычніка. Мэтай місіі IRRS стала ацэнка адпаведнасці рэгулюючай інфраструктуры і дзейнасці ў Беларусі нормам бяспекі МАГАТЭ.

14 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/104/37261
Текущая дата: 27.12.2024