Аб гэтым заявіў 24 кастрычніка прэм`ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з намеснікам старшыні Савета міністраў, міністрам развіцця і фінансаў Польшчы Матэвушам Маравецкім.
За 8 месяцаў 2016 года тавараабарот з Польшчай вырас прыкладна на 10 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. На думку прэм`ер-міністра, у краін ёсць значны патэнцыял для павелічэння аб`ёмаў узаемнага гандлю. "Мы павінны развіваць не проста ўзаемны тавараабарот, здзелкі куплі-продажу, але і рухацца далей - да вытворча-гандлёвай кааперацыі", - падкрэсліў ён.
Кіраўнік урада прывёў прыклады паспяховага супрацоўніцтва польскіх кампаній з Беларуссю. Сярод іх такія кампаніі, як "Атлас" (вытворчасць будаўнічых матэрыялаў), "Унібеп" (вытворчасць вялікіх аб`ектаў) і іншыя. "Гэта вынікі поўнафарматнага супрацоўніцтва з вытворчасцю высокай дабаўленай вартасці на тэрыторыі Беларусі з удзелам польскіх банкаў і страхавых кампаній Польшчы", - адзначыў Андрэй Кабякоў.
Паралельна беларускія прадпрыемствы выконваюць перспектыўныя праекты ў Польшчы. Напрыклад, МАЗ рэалізуе ў Польшчы праект па зборцы грузавой тэхнікі. "У гэтым годзе размова ідзе аб вытворчасці і пасажырскай тэхнікі, аўтобусаў вытворчасці МАЗ", - дадаў кіраўнік урада.
Перспектыўнымі для дзвюх краін з`яўляюцца таксама праекты ў сферы перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі. "Лічу, мы маглі б тут цесна папрацаваць па ўмовах допуску сельгаспрадукцыі на рынкі абедзвюх краін, - сказаў Андрэй Кабякоў. - Мы зацікаўлены ў прыцягненні інвестараў з Польшчы, у тым ліку для мадэрнізацыі аб`ектаў аграпрамысловага комплексу".
У цэлым, на думку прэм`ер-міністра, Беларусь і Польшча могуць плённа развіваць узаемадзеянне ў многіх сферах, у тым ліку ў ахове здароўя, адукацыі, навукова-тэхнічнай дзейнасці, турызме. "Мы лічым, што ўсе гэтыя напрамкі заслугоўваюць пільнай увагі. І тое, што цяпер аднаўляецца актыўная работа сумеснай беларуска-польскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, гэтаму будзе садзейнічаць, дасць магчымасць прывесці ўсё ва ўпарадкаваны рэжым, каб мы наша супрацоўніцтва маглі б істотным чынам рушыць наперад", - рэзюмаваў ён.
У сваю чаргу Матэвуш Маравецкі выказаў надзею на тое, што бягучы візіт польскай дэлегацыі ў Мінск дапаможа дзвюм краінам актывізаваць узаемавыгаднае партнёрства.
24 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/104/37377
Текущая дата: 27.12.2024