Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.
Мерапрыемства пачнецца з пленарнага пасяджэння ў будынку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, пасля чаго работа прадоўжыцца па некалькіх секцыях. Яны будуць прысвечаны наступным тэмам: эканамічнае ўзаемадзеянне і ўдасканаленне заканадаўчай базы краін Садружнасці (Інстытут эканомікі НАН); навука і інавацыйнае супрацоўніцтва (НАН), узаемадзеянне ў сферы культуры, турызму, спорту і маладзёжнай палітыкі (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт); узаемадзеянне ў сферы бяспекі, барацьбы са злачыннасцю і тэрарызмам (Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў).
У рабоце канферэнцыі прымуць удзел прадстаўнікі краін інтэграцыйнага аб`яднання, органаў галіновага супрацоўніцтва СНД, навукова-адукацыйных устаноў - базавых арганізацый краін Садружнасці, нацыянальных акадэмій навук, міжнародных і грамадскіх арганізацый, рэгіянальных аб`яднанняў.
У дні канферэнцыі запланавана пасяджэнне кансультатыўнага савета Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук па пытаннях аховы інтэлектуальнай уласнасці і перадачы тэхналогій.
Як адзначылі ў прэс-службе, для эфектыўнага правядзення мерапрыемства ў Мінску створаны арганізацыйны камітэт, які ўзначальвае старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў. У склад арганізацыйнага камітэта ўвайшлі, у прыватнасці, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях, Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва і Выканкама СНД.
Звязда, 28 верасня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/105/37066
Текущая дата: 28.12.2024