Белорусский портал в Казахстане

Курс долара апусціўся ніжэй за 2 рублі



Беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША на валютных таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 14 ліпеня.

Паводле дадзеных біржы, курс долара ЗША знізіўся на 0,0106 рубля, або 0,53%, і склаў 1,994 рубля.

Курс еўра вырас на 0,0003 рубля (0%) да 2,2151 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0033 рубля (0,11%) і склаў 3,1389 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля. У чацвер у Расіі рубель абнавіў максімумы гэтага года, як адзначае Рэйтэр, "з-за глабальнага попыту на рызыку, а таксама дзякуючы больш-менш буйным продажам валюты да падатковага перыяду і выплаце дывідэндаў". Пры гэтым дынаміка валатыльнай нафты цяпер у асноўным ігнаруецца.

К 12.50 ф`ючарсы на нафту Brent каштавалі 46,73 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 27,58 капейкі, склаўшы 63,5773 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 14 ліпеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/106/36321
Текущая дата: 01.10.2024