Белорусский портал в Казахстане

Беларусь гатова працаваць з кампаніяй Stadler Rail Group і рэалізоўваць яе прапановы



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 1 жніўня на сустрэчы з генеральным дырэктарам і ўладальнікам кампаніі Петэрам Шпулерам.

"Вы ў нас стварылі амаль 500 вельмі высокапрадукцыйных рабочых месц, вы займаецеся інавацыямі - гэта, як модна сёння гаварыць, у трэндзе. Гэта нашы задачы, якія мы будзем вырашаць у будучую пяцігодку. І ў гэтым плане вы павінны быць упэўнены, што мы гатовы працаваць з вамі і рэалізоўваць усе вашы прапановы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт дадаў, што кампанія за гады работы ў Беларусі паспела зрабіць шмат.

"Зразумела, калі працуеш, з`яўляюцца новыя пытанні, магчыма, новыя інтарэсы, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Я знаёмы з вашымі прапановамі наконт пашырэння вытворчасці ў Беларусі. Давайце абмяркуем увесь комплекс пытанняў".

1 жніўня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/106/36467
Текущая дата: 01.10.2024