Белорусский портал в Казахстане

Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі ў жніўні на $82,3 млн



Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў жніўні ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду павялічыліся на $82,3 млн і, паводле папярэдніх даных, на 1 верасня склалі $4 млрд 711,9 млн у эквіваленце.

У нацыянальным вызначэнні аб`ём золатавалютных рэзерваў зменшыўся на $0,9 млн і на 1 верасня склаў $5 млрд 185,1 млн у эквіваленце. Падтрыманню золатавалютных рэзерваў садзейнічалі паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў Беларусі і Нацыянальным банкам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, купля Нацбанкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", а таксама паступленнi ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Адмоўны ўплыў на аб`ём золатавалютных рэзерваў у асноўным аказала пагашэнне ўрадам і Нацбанкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб`ёме.

7 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/106/36838
Текущая дата: 19.11.2024