Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі пачало функцыянаваць Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю



У Беларусі пачало функцыянаваць Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).

У склад міністэрства перададзены Дэпартамент цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі, а таксама ўпраўленні антыманапольнай і цэнавай палітыкі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

На новы антыманапольны орган ускладзены функцыі па процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі на таварных рынках рэспублікі, у тым ліку функцыі органа рэгулявання дзейнасці суб`ектаў натуральных манаполій, рэгуляванні цэн і тарыфаў, кантролі і рэгуляванні спажывецкага рынку, у галіне дзяржзакупак, рэкламнай дзейнасці і абароны правоў спажыўцоў.

Ключавая мэта новага міністэрства - вырашэнне праблемы абароны ўнутранага рынку краіны шляхам стварэння роўных канкурэнтных умоў для ўсіх яго ўдзельнікаў.

Стварэнне адзінай самастойнай цэнтралізаванай сістэмы антыманапольнага органа абумоўлена неабходнасцю абароны добрасумленнай канкурэнцыі, стварэння цывілізаваных і эфектыўных інструментаў кантролю цэнаўтварэння.

8 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/106/36871
Текущая дата: 19.11.2024