Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце БелГПП.
Беларуская гандлёва-прамысловая палата (БелГПП) стала паўнапраўным членам Міжнароднай гандлёвай палаты Шаўковага шляху.
Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж БелГПП і гэтай міжнароднай арганізацыяй падпісаны ў ходзе візіту старшыні БелГПП Уладзіміра Улаховіча ў Сіань (КНР).
Старшыня БелГПП прыняў удзел у саміце бізнес-лідараў Шаўковага шляху і Сіаньскім саміце Міжнароднай гандлёвай палаты Шаўковага шляху, правёў перагаворы з віцэ-прэзідэнтам Усекітайскага камітэта па садзейнічанні міжнароднаму гандлю, з кіраўнікамі ГПП Украіны, Арменіі, Кыргызстана, Манголіі, Непала, Ізраіля, Палесціны, Сінгапура і Нігерыі.
У самітах у Сіані прынялі ўдзел прадстаўнікі 52 гандлёва-прамысловых палат і больш за 500 бізнесменаў, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і дыпламатаў з усяго свету.
Міжнародная гандлёвая палата Шаўковага шляху (Silk Road Chamber of International Commerce (SRCIC)) створана ў 2015 годзе пад эгідай Міжнароднай гандлёвай палаты.
Асноўная задача асацыяцыі - падтрымка рэалізацыі бізнес-праектаў у рамках ініцыятывы "Эканамічны пояс Шаўковага шляху", а таксама работа над развіццём "Лічбавага шаўковага шляху" (Digital Silk Road). Штаб-кватэра размешчана ў Ганконгу. Старшынёй SRCIC з`яўляецца Лу Цзяньчжун - кіраўнік кітайскай Tang West Market Group, якая займаецца развіццём праектаў "Эканамічнага пояса Шаўковага шляху" з боку Кітая.
8 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/106/36890
Текущая дата: 19.11.2024