Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 верасня на сустрэчы з удзельнікамі 64-га пасяджэння Савета кіраўнікоў мытных службаў дзяржаў - удзельніц СНД.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што больш як чвэрць стагоддзя таму Беларусь стаяла ля вытокаў фарміравання Садружнасці Незалежных Дзяржаў, адной з першых інтэграцыйных структур на постсавецкай прасторы. У ліку яе важных задач было стварэнне спрыяльных умоў для развіцця гандлёва-эканамічных сувязей і перамяшчэння грамадзян паміж краінамі Садружнасці.
"Вялікая ўвага надавалася дзейнасці мытных службаў новых суверэнных дзяржаў. За гэты час сфарміравана значная нарматыўная база мытнай справы, у чым асноўная роля належыць Савету кіраўнікоў мытных службаў, а таксама адпаведным нацыянальным органам, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Дастаткова назваць пагадненні аб стварэнні зоны свабоднага гандлю, аб супрацоўніцтве і ўзаемадапамозе ў мытных справах, мадэльны мытны кодэкс і шэраг іншых дакументаў. Яны будуюцца на базавых прынцыпах Сусветнай гандлёвай арганізацыі, якія ўключаюць у тым ліку і свабоду транзіту на тэрыторыі дзяржаў".
У рамках Савета кіраўнікоў мытных службаў сфарміраваны Камітэт кіраўнікоў праваахоўных падраздзяленняў. Прэзідэнт лічыць гэту ініцыятыву цалкам своечасовай, паколькі менавіта мытная служба павінна ў першую чаргу абараняць тэрыторыю краіны ад кантрабандных тавараў, увозу наркотыкаў, а гэта зло адчуваецца ў большай ступені з кожным годам.
Кіраўнік дзяржавы выказаў меркаванне, што гістарычна кожная з краін Садружнасці мае экспартны і імпартны складнік у знешнім гандлі, пэўныя рынкі. "Мытныя службы павінны аператыўна і якасна апрацоўваць таварныя патокі, садзейнічаць павелічэнню колькасці краін-партнёраў, нарошчванню аб`ёмаў гандлю", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт таксама адзначыў: "Тэрытарыяльнае становішча Беларусі такое, што ў рамках Садружнасці значная частка нашай граніцы праходзіць з краінамі Еўрапейскага саюза. Сумесна з імі мы рэалізуем шэраг праграм па развіцці інфраструктуры на граніцы, забеспячэнні бяспекі, бесперашкодным перамяшчэнні тавараў. Скажу шчыра: хацелася б большага ўдзелу ЕС у мытных справах. Таму што як Расіі, так і Еўрасаюзу вельмі важна Беларусь, дзе тавары праходзілі б, перш за ўсё, транзітам, і па часе гэта было б мінімальна".
15 верасня 2016, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/106/36986
Текущая дата: 28.12.2024