Белорусский портал в Казахстане

Дэлегацыя бізнес-колаў Татарстана знаходзіцца ў Беларусі



Дэлегацыя Рэспублікі Татарстан на чале з намеснікам прэм`ер-міністра Альбертам Карымавым 3—8 ліпеня наведвае Беларусь.

Як паведаміла прэс-служба канцэрна "Белнафтахім", у склад дэлегацыі ўваходзяць прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці і гандлю Татарстана, шэрагу найбуйнейшых прадпрыемстваў: ПАО "Ніжнякамскнафтахім", ТАА "НВП "Тасма", ТАА "П-Д Татнафта-Алабуга Шкловалакно" і іншых.

4 ліпеня прайшла ўстановачная нарада па пытаннях супрацоўніцтва Беларусі і Татарстана. Яго правялі намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Ігар Бабырь і намеснік міністра прамысловасці і гандлю Татарстана Аляксей Савельчаў.

5 ліпеня запланаваны беларуска-татарстанскі "Палімерны форум", у якім возьмуць удзел прадпрыемствы канцэрна "Белнафтахім", Міністэрства прамысловасці Беларусі, холдынга "Белрэсурсы", арганізацыі Мінсельгасхарча і камерцыйныя прадпрыемствы.

Дэлегацыя Татарстана наведае найбуйнейшыя прадпрыемствы беларускай прамысловасці: Мазырскі НПЗ, ААТ "Нафтан", Беларускі металургічны завод, Мазырскі машынабудаўнічы завод, "Белшыну", Барысаўскі завод пластмасавых вырабаў, барысаўскі завод палімернай тары "Паліміз", "Полацк-Шкловалакно". Адбудуцца перамовы прадстаўнікоў дэлегацыі з дзелавымі партнёрамі з Беларусі.

Вынікі візіту будуць падведзеныя на сустрэчы Альберта Карымава і старшыні "Белнафтахіма" Ігара Ляшэнкі.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 4 ліпеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/107/36160
Текущая дата: 01.10.2024