Белорусский портал в Казахстане

Генадзь Зюганаў: Без аднаўлення адзінай еўразійскай прасторы мы з вамі ў гэтым свеце будзем абслугоўваць чужыя інтарэсы



19 ліпеня ў Мінску, у Нацыянальным прэс-цэнтры, адбылася прэс-канферэнцыя Генадзя Зюганава, старшыні фракцыі Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі ў Дзяржаўнай думе.

Генадзь Зюганаў: "Разбурэнне адзінай саюзнай дзяржавы, здрада інтарэсам агульнанароднага рэферэндуму з боку Гарбачова і Ельцына з`яўляюцца найвялікшымі злачынствамі перад нашымі народамі і ў цэлым планеты. Яны зламалі баланс, які трымаў у цуглях і глабалістаў Амерыкі, і тых, хто сёння ўводзіць санкцыі, абкладае нас НАТАўскімі злучэннямі.

Без аднаўлення адзінай еўразійскай прасторы мы з вамі ў гэтым свеце будзем абслугоўваць чужыя інтарэсы. Таму ў нас з вамі ў сувязі са стварэннем брацкай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза выключна важныя перспектывы. Задачы нашы і новых пакаленняў — іх рэалізаваць. Не спрачацца вакол цаны на нафту, газ, чарговай цаны на цукар. Не спрачацца — сесці, спакойна дамовіцца".

БелаПАН, 19 ліпеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/107/36407
Текущая дата: 19.11.2024