Белорусский портал в Казахстане

Стварэнне антыманапольнага міністэрства сведчыць аб гатоўнасці эканомікі ісці рыначным шляхам



Аб гэтым заявіў 15 чэрвеня міністр гандлю Уладзімір Калтовіч.

Лібералізацыя рынку - асноўная прычына, па якой дзяржава прыняла рашэнне аб стварэнні на базе Міністэрства гандлю Беларусі міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

"Рашэнне аб стварэнні антыманапольнага органа - гэта індыкатар гатоўнасці эканомікі ісці далей рыначным шляхам", - сказаў Уладзімір Калтовіч.

Міністр падкрэсліў, што ў Беларусі на ўзроўні кіраўніка дзяржавы прыняты ўсе рашэнні для забеспячэння будучага міністэрства антыманапольнага рэгулявання функцыямі для эфектыўнага правядзення палітыкі ў гэтай сферы.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ствараецца на базе Мінгандлю ў адпаведнасці з указам ад 3 чэрвеня 2016 года нумар 188 "Аб органах антыманапольнага рэгулявання і гандлю".

У склад міністэрства перадаюцца Дэпартамент цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі, а таксама упраўленні антыманапольнай і цэнавай палітыкі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

Ключавая мэта новага міністэрства - вырашэнне праблемы абароны ўнутранага рынку рэспублікі шляхам стварэння аднолькавых канкурэнтных умоў для ўсіх яго ўдзельнікаў.

15 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/108/35912
Текущая дата: 01.10.2024