Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацбанка.
Дакумент прадугледжвае магчымасць ажыццяўлення рэгулярнага абмену інфармацыяй па пытаннях рэалізацыі манетарнай палітыкі, функцыянавання фінансавых сістэм дзвюх краін, а таксама арганізацыю семінараў, навучальных візітаў, экспертных паездак у мэтах абмену вопытам і кансультацый экспертаў па актуальных пытаннях дзейнасці цэнтральных банкаў Беларусі і Латвіі.
Мемарандум быў падпісаны 14 ліпеня на перамовах старшыні праўлення Нацбанка Паўла Калаура з кіраўніком Банка Латвіі Ілмарам Рымшэвічам.
У ходзе перамоў бакі таксама абмяняліся інфармацыяй аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь і Латвійскай Рэспублікі, характарыстыках развіцця банкаўскіх сістэм, актуальных пытаннях і асаблівасцях рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі цэнтральнымі банкамі дзвюх краін.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 15 ліпеня 2016
Мінск, 15 ліпеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/108/36339
Текущая дата: 28.12.2024