Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі аб`яўляе аб пачатку міжнароднага адкрытага конкурсу па продажы дзяржаўнага пакета акцый (94,096%) адкрытага акцыянернага таварыства "Мінскі маргарынавы завод" з магчымасцю асваення новай вытворчай пляцоўкі.
Як паведамілі ў прэс-службе НАІП, да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца кампаніі, якія маюць досвед працы ў сферы вытворчасці, распаўсюджвання або рэалізацыі прадуктаў харчавання, харчовай або сельскагаспадарчай прадукцыі альбо вопыт рэалізацыі праектаў у сферы нерухомасці пры агульным аб`ёме інвестыцый больш за 30 млн. долараў ЗША (ці агульнай плошчы пабудаваных аб`ектаў звыш 50 тыс. кв. метраў) не менш за тры гады.
Акрамя таго, сярэдні аб`ём гадавой выручкі зацікаўленага боку за апошнія тры гады павінен перавышаць 25 млн. долараў ЗША, а больш за 50% акцый або iншых доляў у праве ўласнасці належаць прыватным акцыянерам або уласнікам.
Акрамя таго, сярэдні аб`ём гадавой выручкі зацікаўленага боку за апошнія тры гады павінен перавышаць 25 млн. долараў ЗША, а больш за 50% акцый або iншых доляў у праве ўласнасці належаць прыватным акцыянерам або уласнікам.
Конкурс праходзіць пры падтрымцы Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця і кансорцыума кансультантаў, у які ўваходзяць "Маттыг Менеджмент Партнерс ГезмбХ" (Аўстрыя), ЗАТ "Альфа-Банк" (Беларусь), ТАА "Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і партнёры" (Беларусь).
Заяўкі ад патэнцыйных інвестараў прымаюцца да 14 кастрычніка 2016 года ўключна.
__________________________________________
ААТ "Мінскі маргарынавы завод" — вядучы беларускі вытворца маргарыну, маянэзу, рафінаванага алею і тлушчаў, шырокага асартыменту прыправаў і спрэдаў, у тым ліку гарчыцы, кетчупаў і хрэну. Завод пачаў выпуск прадукцыі ў 1951 годзе. З 2006 года на прадпрыемстве ўкаранёна і дзейнічае сістэма менеджменту якасці з улікам патрабаванняў СТБ ІСО 9001-2001.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 1 жніўня 2016
Мінск, 1 жніўня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/108/36468
Текущая дата: 28.12.2024