Белорусский портал в Казахстане

Рашэнні Ташкенцкага саміту далі новы імпульс развіццю Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), далейшаму руху гэтай арганізацыі наперад



Аб гэтым заявіў генеральны сакратар ШАС Рашыд Алімаў.

"Юбілейны Ташкенцкі саміт ШАС увайшоў у гісторыю, пераканаўча пацвердзіўшы, што гэта арганізацыя будзе паслядоўна і рашуча ісці па шляху рэалізацыі Стратэгіі развіцця ШАС да 2025 года", - сказаў Рашыд Алімаў, гаворачы аб выніках праведзенага ў сталіцы Узбекістана юбілейнага пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

"За 15 гадоў існавання ШАС здолела стаць з`яднаным, паўнацэнным і вельмі аўтарытэтным міжнародным аб`яднаннем, - упэўнены Рашыд Алімаў. - Наша арганізацыя ўжо дабілася заслужанага прызнання не толькі на еўразійскай прасторы, але і ў глабальным вымярэнні. За 350 дзён, якія прайшлі пад знакам старшынства Узбекістана ў ШАС, адбылося больш за 380 мерапрыемстваў рознага ўзроўню і накіраванасці, і гэта сапраўды быў выдатны перыяд дзелавой актыўнасці ва ўсіх сферах дзейнасці гэтага аб`яднання".

Генеральны сакратар падкрэсліў, што Ташкенцкі саміт ШАС мае асаблівае значэнне не толькі для дзяржаў "сям`і ШАС", паколькі ён унёс значны ўклад у стабілізацыю абстаноўкі на еўразійскай прасторы і ў глабальным вымярэнні.

"У ходзе гэтага мерапрыемства лідары дзяржаў - членаў ШАС зноў падкрэслілі, што процістаяць новым выклікам і пагрозам сусветная супольнасць можа толькі разам. Менавіта такое разуменне прывяло 15 гадоў таму да стварэння ШАС, яно застаецца вядучым палітычным арыенцірам для нашай арганізацыі па сённяшні дзень", - дадаў ён.

"Мэты ШАС застаюцца нязменнымі, зразумелымі і простымі - гэта мір, стабільнасць і развіццё на прасторы яе дзяржаў-членаў", - адзначыў Рашыд Алімаў. Генеральны сакратар таксама паведаміў, што пяць заявак на атрыманне статусу партнёра па дыялогу знаходзяцца на разглядзе ШАС.

Паводле яго слоў, прынцыпы роўнага партнёрства, якія пакладзены ў аснову "шанхайскага духу", сведчаць аб плённасці і перспектыўнасці такой мадэлі адносін у сучасных умовах, з`яўляюцца прыцягальнымі для дзяржаў рэгіёна. "Гэта датычыцца як пашырэння асноўнага складу ШАС, так і ўзаемадзеяння арганізацыі з наглядальнікамі і партнёрамі па дыялогу, колькасць якіх цяпер павялічылася да шасці", - адзначыў Рашыд Алімаў.

24 чэрвеня 2016, Пекін
БЕЛТА - ТАСС

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/109/36070
Текущая дата: 19.11.2024