Белорусский портал в Казахстане

Стаўка рэфінансавання зноў паніжаецца ў Беларусі



Гэта чацвёртае зніжэнне стаўкі рэфінансавання ў гэтым годзе. Да канца 2023 года яна можа апусціцца ніжэй за 10%, лічаць эксперты.

Стаўка рэфінансавання зніжаецца ў Беларусі з 2 мая, паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.

"Стаўка па крэдыце овернайт знізіцца з 11,5 да 11% гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт – з 9, 5 да 9%", - гаворыцца ў паведамленні.
Як адзначылі ў Нацбанку, працягваецца запавольванне інфляцыйных працэсаў. Як і чакалася, гадавы прырост спажывецкіх цэн зменшыўся да 6% супраць 11,7% у папярэднім месяцы. Трэндавая інфляцыя знізілася да 6% пасля 8,9% месяцам раней.

"Пры ўмове адсутнасці шокаў чакаецца захаванне нізкіх штомесячных тэмпаў прыросту цэн на спажывецкім рынку, што ў бліжэйшыя месяцы падтрымае трэнд на запаволенне гадавой інфляцыі", - растлумачылі ў прэс-службе фінансавага рэгулятара.

Прычыны і прагнозы

Аналітыкі Еўразійскага банка развіцця лічаць, што паслядоўнае змякчэнне грашова-крэдытнай палітыкі звязана з запаволеннем інфляцыйных працэсаў у краіне.

"Цалкам верагодна, што пры адсутнасці істотных шокаў Нацбанк працягне зніжаць ключавую стаўку", - адзначалі раней эксперты.

У банку мяркуюць, што да канца 2023 года стаўка рэфінансавання можа апусціцца ў Беларусі і ніжэй за 10%.

Мінск, 26 красавіка 2023
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/11/69188
Текущая дата: 26.06.2024