Белорусский портал в Казахстане

У свабодных эканамічных зонах Беларусі за 9 месяцаў зарэгістраваны 22 новыя рэзідэнты



Аб гэтым расказала начальнік упраўлення інфраструктуры развіцця Міністэрства эканомікі Вольга Бондар, паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Спіс рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон за студзень-верасень папоўніўся 22 новымі прадпрыемствамі з сумарным аб`ёмам заяўленых інвестыцый больш як $140 млн і планамі па стварэнні 1,2 тыс. новых рабочых месцаў. 

Новыя праекты рэалізуюцца ў лагістыцы, машынабудаванні, харчовай і хімічнай прамысловасці, вытворчасці мэблі і электраабсталявання, металаапрацоўцы.

Работа рэзідэнтаў СЭЗ значна ўплывае на сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёнаў. На долю рэзідэнтаў СЭЗ (пры 5,3 працэнта ад сярэдняспісачнай колькасці занятых па краіне) прыпадае пятая частка экспарту тавараў, прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове і вытворчасці прамысловай прадукцыі.

"Па выніках работы за 9 месяцаў забяспечаны рост сярэднямесячнай зарплаты работнікаў прадпрыемстваў - рэзідэнтаў СЭЗ на 20 працэнтаў, аб`ёмаў выручкі ад рэалізацыі прадукцыі - на 11,6 працэнта і вытворчасці прамысловай прадукцыі - на 7,5 працэнта. Сумарны аб`ём чыстага прыбытку па СЭЗ склаў Br1,6 млрд", - рэзюмавала начальнік упраўлення.

17 лістапада 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/11/71469
Текущая дата: 22.12.2024