Белорусский портал в Казахстане

Расходы бюджэту Беларусі на 2016 год плануецца скараціць на 7-8 працэнтаў



Аб гэтым заявіў 12 мая міністр фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын.

"Па рэспубліканскім бюджэце расходы плануецца скараціць на 7-8 працэнтаў. Гэта не так ужо і мала. Калі гаварыць прасцей, то гэта амаль месячны аб`ём расходаў", - адзначыў Уладзімір Амарын.

Паводле яго слоў, праект указа, якім будуць удакладнены паказчыкі бюджэту, плануецца распрацаваць у чэрвені. Уладзімір Амарын таксама паведаміў, што сацыяльныя расходы закранацца не стануць. Будуць аптымізаваны непершачарговыя расходы, удакладнены адносіны з мясцовымі бюджэтамі, скарочаны ім датацыі. Зніжэнне бюджэтных расходаў будзе праводзіцца зыходзячы з разліку сярэднегадавой цаны на нафту $35-40 за барэль.

Гаворачы пра бюджэт на 2017 год, Уладзімір Амарын расказаў, што ён таксама будзе прафіцытным. Рабочая група пачала ўжо яго падрыхтоўку. Плануецца захаваць мэтавае прызначэнне вывазных мытных пошлін на нафтапрадукты, яны, як і ў бягучым годзе, пойдуць на пагашэнне знешняга доўгу.

12 мая 2016, Магілёў
Юлія Огнева - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/110/35488
Текущая дата: 01.10.2024