Беларусь і Казахстан на 4-й Міжнароднай выставе ўзбраення і ваенна-тэхнічнай маёмасці KADEX-2016 у Астане падпісалі два кантракты ў сферы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.
Як паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Уладзімір Лаўранюк, казахстанская кампанія "КАЕ" мае намер пастаўляць беларускаму "Пеленгу" свае цеплавізійныя камеры для іх наступнай устаноўкі ў прыцэльныя комплексы.
Адпаведны мемарандум аб узаемаразуменні падпісалі намеснік генеральнага дырэктара ТАА "КАЕ" Абіюр Алшымбаеў і намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Пеленг" Сяргей Літвякоў.
Адпаведны мемарандум аб узаемаразуменні падпісалі намеснік генеральнага дырэктара ТАА "КАЕ" Абіюр Алшымбаеў і намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Пеленг" Сяргей Літвякоў.
Акрамя таго, яшчэ адно казахстанскае ТАА "КАІ" падпісала кантракт на выкананне капітальнага рамонту і мадэрнізацыі самалёта тыпу Су-25 з ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод" з перспектывай арганізацыі такіх работ на базе авіяцыйна-тэхнічнага цэнтра на тэрыторыі Казахстана.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 3 чэрвеня 2016
Мінск, 3 чэрвеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/110/35760
Текущая дата: 19.11.2024