Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка плануе прыняць удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Ташкенце 24 чэрвеня.
Гэта будзе першы саміт гэтай міжнароднай арганізацыі, у якім Беларусь прыме ўдзел на вышэйшым узроўні ў новым статусе наглядальніка, расказаў у інтэрв`ю расійскаму інфармацыйнаму агенцтву "ТАСС" міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.
"Улічваючы сур`ёзную зацікаўленасць Беларусі ў актывізацыі з ШАС, а таксама высокі ўзровень прадстаўніцтва замежных дэлегацый на мерапрыемстве, нашу краіну будзе прадстаўляць Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка", - заявіў міністр.
Ён адзначыў, што на ўсіх апошніх самітах краіны - члены ШАС паслядоўна выступаюць за больш шырокае прыцягненне дзяржаў-наглядальніц да практычнага супрацоўніцтва ў арганізацыі.
"Мы таксама ставім перад сабой задачу па ўдзеле ў рэгулярных кансультацыях і павышэнні практычнай аддачы ад нашага ўзаемадзеяння ў розных галінах. Што датычыцца двухбаковых сустрэч, хачу адзначыць, што ў нас дастаткова пляцовак і падстаў для кантактаў з нашымі партнёрамі па СНД. Таму мы перш за ўсё прапрацоўваем сустрэчы з нашымі важнымі азіяцкімі партнёрамі", - сказаў Уладзімір Макей.
9 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/110/35841
Текущая дата: 19.11.2024