Белорусский портал в Казахстане

Пераход на трохгадовае планаванне бюджэту з`яўляецца апраўданым



Першы намеснік міністра эканомікі Пераход на трохгадовае планаванне бюджэту з`яўляецца апраўданым.

Такое меркаванне выказаў 22 красавіка журналістам першы намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр Забароўскі перад пачаткам пасяджэння рабочых груп Міністэрства эканомікі Беларусі і Міністэрства эканамічнага развіцця Расіі па пытанні ўзмацнення ўзаемадзеяння па каардынацыі макраэканамічных сцэнарыяў развіцця дзвюх краін.

"Заўсёды ёсць знешнія шокі, адхіленні ад прагнозу, таму што свет змяняецца вельмі дынамічна. Калі паглядзець на перыядычнасць абнаўлення прагнозаў, якія робяць міжнародныя фінансавыя арганізацыі, то мы бачым, што яно адбываецца кожны квартал. Але гэта не адмяняе доўгатэрміновы погляд на тыя выклікі, з якімі сутыкаемся", - адзначыў Аляксандр Забароўскі. Паводле яго слоў, адсутнасць такога планавання ў эканамічнай палітыцы контрпрадукцыйна, гэта не дае магчымасці бачыць тыя абмежаванні, што ўзнікаюць, калі рэалізуюцца шокі.

"Таму калі мы гаворым аб трохгоддзі і пяцігоддзі, то гэта бачанне таго, якія рэсурсы мы маем, якія выклікі стаяць і як на гэтыя выклікі адказаць, калі мы хочам прырастаць хутчэй, развівацца больш эфектыўна і актываваць новыя фактары росту", - растлумачыў першы намеснік міністра.

Прадугледжваецца, што ў ходзе пасяджэння рабочых груп Міністэрства эканомікі Беларусі і Міністэрства эканамічнага развіцця Расіі па пытанні ўзмацнення ўзаемадзеяння па каардынацыі макраэканамічных сцэнарыяў развіцця дзвюх краін эксперты абмяняюцца думкамі аб бягучай эканамічнай сітуацыі, прагнозамі знешніх умоў, абмяркуюць каардынацыю сцэнарыяў развіцця на наступны год і ў сярэднетэрміновай перспектыве.

БЕЛТА, 22 красавіка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/111/35276
Текущая дата: 01.10.2024