Белорусский портал в Казахстане

Праграма інавацыйнага развіцця на пяцігодку будзе ўнесена на зацвярджэнне да 1 ліпеня



Аб гэтым заявіў першы намеснік прэм`ер-міністра Васіль Мацюшэўскі на сумесным пасяджэнні дзвюх палат беларускага парламента.

Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця на 2016-2020 гады будзе ўнесена на зацвярджэнне Прэзідэнту да 1 ліпеня.

"Работа па фарміраванні дзяржаўных праграм на бліжэйшыя пяць гадоў практычна завершана. Іх пералік узгоднены кіраўніком дзяржавы. Прыняты 19 з 20. Праграма інавацыйнага развіцця будзе ўнесена Прэзідэнту на зацвярджэнне да 1 ліпеня", - адзначыў Васіль Мацюшэўскі.

Таксама ён нагадаў, што кіраўніком дзяржавы падтрыманы прапановы ўрада аб змяненні сістэмы аказання дзяржаўнай падтрымкі, "пераходзім на бюджэціраванне, арыентаванае на вынік".

"На практыцы гэта значыць, што ёсць дзяржаўная праграма, накіраваная на дасягненне пэўных мэт развіцця. Ёсць ліміт бюджэтных сродкаў на фінансаванне гэтай праграмы", - сказаў першы віцэ-прэм`ер. Паводле яго слоў, аказанне дзяржпадтрымкі ў рамках гэтых дзяржаўных праграм будзе праводзіцца на ўмовах конкурсу па адборы праектаў з забеспячэннем роўнага доступу суб`ектаў гаспадарання незалежна ад формы ўласнасці.

"Такі парадак ужо ўстаноўлены ўрадам. Права на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі атрымае той, хто дакажа, што з найбольшай эфектыўнасцю забяспечыць дасягненне пастаўленых мэт", - запэўніў Васіль Мацюшэўскі.

27 мая 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/111/35700
Текущая дата: 19.11.2024