Белорусский портал в Казахстане

СНД павінна стаць палітычным і эканамічным цэнтрам сілы, прасторай для буйнамаштабных праектаў



Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 чэрвеня на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый, якія прымаюць удзел у XVI сесіі Савета кіраўнікоў вышэйшых органаў фінансавага кантролю дзяржаў - удзельніц СНД.

"Садружнасць Незалежных Дзяржаў павінна стаць не проста зручнай пляцоўкай для ўсёабдымнага перагаворнага працэсу, а палітычным і эканамічным цэнтрам сілы, прасторай для выпрацоўкі рэалізацыі буйнамаштабных сумесных праектаў у розных сферах", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт нагадаў, што ў снежні Садружнасці споўніцца 25 гадоў. "Хацелася б, каб гэты юбілей даў актыўны кансалідуючы эфект у дзейнасці СНД, адкрыў для яе новыя гістарычныя перспектывы", - сказаў Прэзідэнт.

7 чэрвеня 2016, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/111/35788
Текущая дата: 29.12.2024