Белорусский портал в Казахстане

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў маі павялічыліся на 43,1 млн. долараў



Пра гэта паведаміла прэс-служба Нацыянальнага банка.

Паводле вынікаў мая 2016 года золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні МВФ павялічыліся на 43,1 млн. долараў і, згодна з папярэднімі звесткамі, на 1 чэрвеня склалі 4 млрд. 271,6 млн. долараў ЗША ў эквіваленце, 

У нацыянальным вызначэнні аб`ём золатавалютных рэзерваў зменшыўся на 13,8 млн. долараў і на 1 чэрвеня склаў 4 млрд. 617,1 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.

"Падтрыманню золатавалютных рэзерваў спрыялі паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", а таксама паступленні ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты", — адзначаецца ў паведамленні.

Адмоўны ўплыў на аб`ём золатавалютных рэзерваў у асноўным зрабіла пагашэнне ўрадам і Нацыянальным банкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб`ёме, заўважаюць у галоўным банку краіны.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 7 чэрвеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/111/35794
Текущая дата: 29.12.2024